Урад абяцае зніжку тым, хто аплаціць дарожны збор адразу за год

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗатор у Мінску
Затор у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як адзначыў беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас, такім плацельшчыкам могуць даць нядрэнную зніжку - 20%.

МІНСК, 7 ліс - Sputnik. Зніжка ў памеры 20% для тых, хто аплаціць дарожны збор адразу за год, можа быць устаноўлена ў Беларусі, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас падчас пасяджэння Полацкага райвыканкама.

Мінфін распавёў, на што сыдзе дарожны збор у будучым годзе - Sputnik Беларусь
Мінфін распавёў, на што сыдзе дарожны збор у будучым годзе

Як адзначыў прэм'ер-міністр, асноўная крыніца напаўнення дарожнага фонду - грошы, якія плацяць грамадзяне за допуск да дарожнага руху.

"У грамадзян выклікае справядлівае нараканне недасканаласць дзеючай сістэмы (аплаты допуску да дарожнага руху - Sputnik). Тыя, хто карыстаецца аўтамабілем пэўны час, вымушаныя плаціць за допуск да руху на працягу ўсяго года. Урад дапрацаваў праект указа, каб людзі маглі ўнесці плату, напрыклад , на месяц, на час дачнага перыяду", - выказаўся Румас.

На думку кіраўніка ўрада, гэта было б больш справядліва.

Акрамя таго, для тых, хто ўносіць плату на год наперад, прапаноўваюць усталяваць зніжку ў памеры 20%.

Пры гэтым за нявыплату збору абяцаюць зрабіць больш жорсткую адказнасць: кантраляваць аўтамабілістаў могуць у тым ліку і праз камеры, устаноўленыя ўздоўж дарог.

"Паводле ацэнак спецыялістаў, калі б усе ўдзельнікі руху плацілі грошы ў дарожны фонд, то ён фармаваўся бы на 50% больш, чым цяпер. Гэта павялічыла б аб'ёмы рамонту дарог", - дадаў прэм'ер-міністр.

Больш за ўсё нараканняў сёння ў аўтамабілістаў выклікае неабходнасць аплачваць дарожны збор адначасова з праходжаннем тэхагляду, з-за чаго шматлікія выбіраюць не праходзіць ТА. Урад ужо не першы год абяцае змяніць сістэму, аднак на дадзены момант канчатковыя рашэнні так і не прынятыя.

Стужка навiн
0