23:36 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Аўто
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Зараз плата спаганяецца з разліку пройдзенага кіламетражу, для аплаты за перыяд часу трэба будзе набыць электронную віньетку.

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Магчымасць аплачваць карыстанне платнымі дарогамі за пэўны перыяд часу з'явіцца ў Беларусі, гэта прадугледжана Указам №108, які ў сераду падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, дакумент прыняты ў мэтах удасканалення работы сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах.

Згодна з Указам, з 15 снежня 2020 года ва ўладальнікаў транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны з'явіцца магчымасць аплаціць праезд па платных дарогах за пэўны перыяд часу. У цяперашні час плата спаганяецца з разліку пройдзенага кіламетражу.

Для аплаты за перыяд часу трэба будзе набыць электронную віньетку. Купіць яе можна будзе як у любым пункце абслугоўвання BelToll, так і выдалена, на афіцыйным сайце аператара сістэмы электроннага збору платы за праезд.

Указ таксама прадугледжвае магчымасць унясення платы па разавым тарыфе ў выпадку неаплаты або няпоўнай аплаты праезду па платнай аўтамабільнай дарозе на працягу двух гадзін з моманту фіксацыі парушэння. Пры гэтым аплата праезду па разавым тарыфе выключае спагнанне платы за праезд у павялічаным памеры, удакладнілі ў прэс-службе.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, платныя дарогі, Беларусь

Галоўныя тэмы