Моцны вецер вяртаецца на Беларусь

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкШквалісты вецер і снег
Шквалісты вецер і снег - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Парывісты вецер чакаецца па ўсёй тэрыторыі рэспубліцы, у сталіцы –пераважна раніцай і ўдзень.

МІНСК, 19 кра-Sputnik. Узмацненне ветру да 20 метраў за секудну чакаецца на тэрыторыі Белараусі ў панядзелак 20 красавіка, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.
У мінулы чацвер у рэспубліцу прыйшоў цыклон Udo, які прынес дажджы, навальніцы і моцны вецер з парывамі да 24 метраў за секунду. Складаныя ўмовы надвор'я назіраліся ўжо з мінулага панядзелка: увесь тыдзень моцны вецер зрываў дахі з дамоў, валіў дрэвы і выклікаў пясчаныя буры
"20 красавіка, у панядзелак, па большай часцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. У Мінску ўдзень парывы да 15-20 метраў за секунду", — паведамілі ў Гідрамеце. 

Пасмурное небо перед бурей - Sputnik Беларусь
На Радаўніцу на Беларусі чакаецца мокры снег

Раней кіраўнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў паведаміў, што на Радаўніцу на Беларусі будзе холадна: надвор'е будзе фармаваць паніжаны атмасферны ціск і халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання, месцамі чакаюцца караткачасовыя ападкі- дождж, мокры снег, ноччу тэмпература апусціцца да трох градусаў марозу, удзень будзе 4-12 градусаў цяпла.

Стужка навiн
0