04:56 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Салавей

Салаўі заспявалі на Беларусі напярэдадні 9 мая

© Flickr/ Kev Chapman
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
8640

Ветэраны змогуць пачуць салаўіны спеў падчас святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі.

МІНСК, 6 мая — Sputnik. Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" адзначыла ўжо чацвёрты выпадкі салаўіных спеваў на тэрыторыі Беларусі і распачынае акцыю "Салаўіныя вечары".

"У Мінску звычайна гняздіцца каля 300 пар салаўёў. Яны распачынаюць спевы бліжэй да вечара, але асабліва добра іх чуваць уначы, калі не чуваць іншых птушак. Бадай, толькі салаўі і спяваюць на нашай прасторы ўначы", — паведамілі ў арганізацыі.

Салаўі спяваюць крыху больша за месяц — на працягу мая і ў пачатку чэрвеня, падчас "шлюбнага перыяду". Прычым "песні кахання" спяваюць выключна самцы, паведамілі суразмоўцы Sputnik.

У перыяд  начных спеваў "Ахова птушак Бацькаўшчыны" ладзіць акцыю "Салаўіныя вечары", удзел у якой можа прыняць любы жадаючы.  Месца, дзе быў пачуты спеў салаўя можна адзначыць на адмысловай "салаўінай карце" і такім чынам разам з іншымі жыхарамі Беларусі падлічыць колькасць птушак.

"Салаўіныя вечары" — гэта не толькі прыгожая акцыя, якая дазваляе пазнаёміць жыхароў краіны з адным з найлепшых птушыных спевакоў, але і выдатная магчымасць звярнуць увагу жыхароў горада да месцаў, дзе гняздуецца гэтая птушка, тэрыторый, стан якіх варта захоўваць у прыдатным для салаўёў выглядзе", - адзначае каардынатар акцыі Карына Салавей.


 У межах акцыі 16 і 17 мая "Ахова птушак Бацькаўшчыны" зладзіць некалькі экскурсій, дзе гіды-арнітолагі будуць распавядаць  пра салаўёў,  дапамагаць іх пачуць і пабачыць, паведамілі ў арганізацыі. Дакладныя месцы і час экскурсій будуць вядомы пазней.

Тэги:
Птушкі, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Карына Салавей, Мінскі раён, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы