12:02 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Моцны лівень і град

Па Беларусі чакаюцца моцныя дажджы

© Sputnik/ Антон Денисов
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Паўднёвыя вятры прынясуць у Беларусь павышэнне тэмпературы і навальніцы.

МІНСК, 20 мая —  Sputnik. Навальніцы, дажджы, узмацненне ветру прагназуюць беларускія сіноптыкі на бліжэйшыя трое сутак.

"У сераду ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы і моцныя дажджы, пры навальніцах чакаецца узмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду", — паведаміў Sputnik ў сераду начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, тэмпература паветра днём будзе дасягаць 22-28 градусаў у паўднёвых рэгіёнах рэспублікі, па паўночным захадзе — не больш за 18-21 градуса цяпла.

У Мінску ў сераду чакаецца пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, днём плюс 23-25, удакладніў сіноптык.

У чацвер у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду, тэмпература ноччу 12-17, днём 23-29, па паўночным захадзе 15-21, адзначыў Рабаў.

У пятніцу па большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы, тэмпература ноччу 8-15, днём 15-22, па паўднёвым усходзе 23-29 градусаў, паведамілі суразмоўца агенцтва. Ён адзначыў, што павышэнне тэмпературы і ападкі прынеслі ў Беларусі цёплыя паветраныя масы з поўдня.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы