06:11 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Campylopus flexuosus

Выйшла новая Чырвоная кніга раслін: рызакарпон, кампілопус і медуніца

© Flickr/ Oskar Gran
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
153 0 0

Знікаючых відаў у рэспубліцы, па словах навукоўца, становіцца больш.

МІНСК, 30 чэр —Sputnik. Новая Чырвоная кніга, прысвечаная рэдкім раслінам, выдадзена ў Беларусі, паведамляе "Зялёны партал".

Чацвёртае выданне кнігі было падрыхтавана ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя" і надрукавана накладам 1,5 тысячы асобнікаў. У кнігу ўключана 303 віды раслінных аб'ектаў — на дзесяць больш, чым у папярэднім выданні.

"Знікаючых відаў сапраўды становіцца ўсё больш. Але ў той жа час нельга сказаць, што пашырэнне складу Чырвонай кнігі звязана з пагаршэннем стану прыроды", — цытуе партал словы старэйшага навуковага супрацоўніка лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Аркадзя Скуратовіча.

Паводле яго слоў, ёсць віды, якія спачатку былі ў Чырвонай кнізе, але потым іх выключылі, а ў чацвёртае выданне ўнеслі зноў — напрыклад купальнік горны, прастрэл раскрыты (сон-трава).

Навуковец адзначыў, што ўсяго з дзікарослых раслін да ліку рэдкіх аднесена 18 новых відаў, сярод якіх шаўкоўнік Кауфмана, чубатка полая, вярба лапландская, гладыш шырокаліставы, медуніца вузкаліставая, грудніца звычайная, пальчатакарэннік жаўтлява-белы, рызакарпон геаграфічны, кампілопус звілісты, кладонія лістовая і іншыя.

Скуратовіч таксама паведаміў, што над складаннем дадзенага выдання працавалі больш за 20 супрацоўнікаў НАНБ. Па словах навукоўца, на чарзе —выхад прыкладання Чырвонай кнігі, прысвечанага рэдкім дзікім жывёлам: зараз да такіх аднесены ўжо 202 віды (у папярэдняй кнізе — 188).

Тэги:
Навакольнае асяроддзе, Батаніка, Прырода, Аркадзь Скуратовіч, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы