19:03 12 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
64 0 0

Беларусь спрабуе абараніць свае лясы ад некантраляваных пажараў з агменямі ўзгаранняў на тэрыторыі паўднёвай суседкі.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Праект уладкавання супрацьпажарнай паласы на беларуска-ўкраінскай мяжы распрацоўваецца ў Беларусі, паведаміў журналістам міністр лясной гаспадаркі рэспублікі Міхаіл Амельяновіч.

Неабходнасць дадатковых мер абароны беларускіх лясоў кіраўнік ведамства патлумачыў той акалічнасцю, што Украіна не падключылася ў поўнай меры да пагадненьняў у межах СНД па ліквідацыі трансгранічных лясных пажараў.

"Распрацоўваем дакумент па супрацьпажарным уладкаванні мяжы Беларусі і Украіны. Прыходзіцца ўзгадняць з Дзяржпагранкамітэтам, таму што поўнай дэмаркацыі мяжы яшчэ няма", — сказаў Амельяновіч.

Па праекце ў лясах памежнай зоны будуць створаны супрацьпажарныя разрывы і вадаёмы. Асаблівы ўпор будзе зроблены на стварэнне лясных дарог. Гэта звязана з тым, што ў некаторыя лясныя масівы, напрыклад, Палескага лясгаса Беларусі лясная ахова можа дабрацца толькі праз украінскую тэрыторыю, як гэта было традыцыйна арганізавана з савецкіх часоў.

"Цяпер мяжа зачынена. Выходзілі на пасла ва Украіне, каб наша тэхніка змагла заехаць (для ліквідацыі пажару —Sputnik). Але пакуль усё ўзгаднялі, час быў страчаны", — растлумачыў Амельяновіч неабходнасць дадатковага ўладкавання беларуска-ўкраінскай мяжы, якая праходзіць праз лясныя масівы.

Сёлета найбольш буйныя лясныя пажары прыйшлі ў Беларусь менавіта з Украіны. Так, у Лельчыцкім лясгасе Гомельскай вобласці выгарэла 1500 га лесу з-за пажару, першасны ачаг ўзгаранне якога быў на тэрыторыі паўднёвай суседкі.

Тэги:
Лес, Пажар, Бедствы і надзвычайныя здарэнні, Рэсурсы сельскагаспадарчай вытворчасці, Навакольнае асяроддзе, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы