Рабаў: магутны паток атлантычнага цяпла захопіць усю Беларусь

© Sputnik / Виктор ТолочкоСнегапад у Мінску
Снегапад у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі абяцаюць на гэтым тыдні тэмпературу на 3-5 градусаў вышэй за норму.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Зіма на Беларусі пачнецца з цёплым і сырым надвор'ем, чакаюцца дажджы, мокры снег, туманы і галалёдныя з'явы, паведамілі ў Гідрамеце.

"Практычна ўвесь тыдзень па Поўначы Еўропы будуць гаспадарыць атлантычныя цыклоны, перакрываючы паступленне халоднага арктычнага паветра. І магутны струмень атлантычнага цяпла захопіць усю Беларусь", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, жыхароў краіны чакае цёплае, сырое і ветранае надвор'е, а сярэдняя тэмпература чакаецца на 3-5 градусаў вышэй за норму. Рабаў паведаміў, што ў аўторак па большай частцы тэрыторыі чакаюцца мокры снег, дождж, на асобных участках дарог галалёдзіца, тэмпература паветра мінімальная ноччу —2… +3, максімальная днём 0… +5.

У сераду, з ростам атмасфернага ціску, чакаецца кароткачасовы снег, які пройдзе пераважна па паўночным усходзе рэспублікі. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — -3… +2, максімальная днём 0… +5, сказаў суразмоўца агенцтва.

"З чацвярга і да канца тыдня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, ад далёкіх паўночных цыклонаў і выносіць на нашу тэрыторыю сагрэтае Гальфстрымам цёплае і вільготнае паветра", — сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, у чацвер месцамі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0… + 5, па паўднёвым захадзе 1 — 3 цяпла, максімальная днём 0… +7.

У пятніцу месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж, тэмпература паветра мінімальная ноччу 0… +5, максімальная днём 1 — 7, удакладніў ён.

"У суботу ўначы па большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу —3… +4, максімальная днём 0… +5, па поўдні да +7", — распавёў сіноптык.

У нядзелю месцамі, пераважна па паўночнай палове, кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу —2… +5, максімальная днём 0… +5, па поўдні да 7 цяпла, сказаў Рабаў. 

Стужка навiн
0