14:09 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Мокры снег

Рабаў: на выходных хлюпота, мокры снег і вецер

© Flickr/ Hans Evers
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
54 0 0

Гідрамет абяцае, што ў Мінску на выходных у дзённыя гадзіны будзе плюсавая тэмпература.

МІНСК, 11 сне — Sputnik. Пагаршэнне надвор'я, ападкі чакаюцца па Беларусі на бліжэйшых выходных, паведамілі ў Гідрамеце.

"У суботу чакаюцца часам ападкі — мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад —3… + 2, максімальная днём 0… + 5", — паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У Мінску ў суботу будзе воблачна, часам — мокры снег, дождж, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, тэмпература паветра мінімальная ноччу каля 0, максімальная днём + 1… + 3, сказаў Рабаў.

У нядзелю па рэспубліцы часам чакаюцца мокры снег, дождж, днём па поўдні месцамі моцны мокры снег, тэмпература паветра мінімальная ноччу ад —3… + 3, максімальная днём ад —1… + 4, удакладніў сіноптык.

У Мінску — часам ападкі, на асобных участках дарог галалёдзіца, тэмпература паветра мінімальная ноччу ад —1… + 1, максімальная днём — каля 3 цяпла, паведаміў Рабаў.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы