20:31 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Курчавы пелікан

Пеліканы сталі прылятаць на зімоўку ў Беларусь

© Flickr/ Aurelien Guichard
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
6420

Кучаравы пелікан з Магілёва пасябраваў з беларускімі крыжанкамі, крохалямі і лебедзямі.

МІНСК, 13 сту — Sputnik. Беларускія арнітолагі пацвердзілі, што на адным з вадаёмаў Магілёўскай вобласці сярод зімы пасяліўся рэдкі для Беларусі від паўднёвых птушак — кучаравы пелікан.

"Адзінокую птушку, якая кармілася ў палонцы, першымі заўважылі ўдзельнікі чэмпіянату па лоўлі на мармышку, які праводзіўся 10 студзеня на Чыгірынскім вадасховішчы", — паведаміла спецыялізаваная супольнасць wildlife.by.

Фотаздымак птушкі зрабіў рыбалоў-спартсмен Аляксандр Розін і апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

Арнітолагі Грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" арганізавалі экспедыцыю на Чыгірынскае вадасховішча і пацвердзілі, што гэтая птушка сапраўды з'яўляецца кучаравым пеліканам.

"Беларускае надвор'е пелікану відавочна не па душы, але гэты выгляд вядомы сваёй здольнасцю пераносіць даволі нізкія тэмпературы. Так што да таго часу, пакуль ёсць адкрытая вада, а значыць, і рыба, птушка хутчэй за ўсё не загіне", — паведамляе выданне.

Пелікан знайшоў сабе кампанію — вадаём акрамя яго насяляюць крыжанкі, некалькі сем'яў лебедзяў-шыпуноў і вялікія крахалі.

Гэта не першы выпадак, калі ў Беларусь на зімоўку прылятаюць пеліканы, У 2014 годзе на сажалкі рыбгаса "Волма" залятаў малады ружовы пелікан.

Тэги:
Жывёлы, Жывёльны свет, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы