12:17 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кот грэецца на сонцы

Рабаў: днямі пацяплее да +25 °С

© Flickr/ Lyman Green
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Чакаецца, што тэмпература на тыдні будзе на 4-8 °С вышэй за норму – такое надвор'е больш характэрна для мая.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Істотнае пацяпленне чакаецца на гэтым тыдні ў Беларусі — месцамі да + 25 °С, паведаміў Sputnik у панядзелак кіраўнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

"Сярэдняя тэмпература чакаецца на 4-8 °С вышэй за норму, што характэрна для сярэдзіны мая. Гэты тыдзень адзначыцца карэнным пераломам у кліматычных умовах: паветраныя патокі зменяцца на паўднёва-заходнія, і з акваторыі Міжземнамор'я да нас накіруецца субтрапічнае цяпло",-сказаў сіноптык.

Паводле яго слоў, у аўторак будзе пераважна без ападкаў, тэмпература ноччу складзе ад —1 да + 6 °С, днём + 13… 19 °С.

Цеплае надвор'е
© Sputnik/ Евгения Новоженина

У сераду месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, уначы замаразкаў не будзе, а ўдзень паветра прагрэецца да + 20 °С, па паўднёвым захадзе — да + 24 °С.

"У чацвер уначы месцамі па рэспубліцы, удзень у асобных раёнах Гомельскай вобласці кароткачасовыя дажджы, навальніцы", — сказаў Рабаў, удакладніўшы, што тэмпература істотна не зменіцца.

У пятніцу і суботу месцамі, паводле слоў спецыяліста, пераважна па паўночным захадзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 7… 13 °С, удзень — да + 23 °С, па паўднёвым усходзе да + 25 °С.

У нядзелю, з прыходам больш актыўнага атмасфернага фронту, па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы тэрмометры пакажуць +12 °С, удзень — + 20… 22 °С.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы