19:32 22 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
36 0 0

Несанкцыянаваныя звалкі ў Беларусі выяўляюцца практычна штодня, асабліва ў месцах масавага адпачынку.

Мінск, 2 чэр — Sputnik. Экалагічная культура беларусаў знаходзіцца на нізкім узроўні, заявіў у сераду кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Каўхута.

Паведаміць колькасць звалак ў рэспубліцы практычна немагчыма, упэўнены міністр.

"На сённяшні дзень сказаць дакладную колькасць выяўленых несанкцыянаваных звалак не ўяўляецца магчымым у сувязі з тым, што практычна штодня тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды выяўляюцца факты несанкцыянаванага размяшчэння адходаў з прычыны нізкай экалагічнай культуры насельніцтва, у першую чаргу ў месцах масавага адпачынку", — заявіў Каўхута падчас анлайн-канферэнцыi БелТА.

Асабліва востра пытанне несанкцыянаваных звалак стаіць у вяснова-летні перыяд.

"Нягледзячы ні на што, усе звалкі, што выяўляюцца, аператыўна і ў поўным аб'ёме ліквідуюцца", — запэўніў кіраўнік Мінпрыроды.

Таксама кіраўнік прыродаахоўнага ведамства не зладзiлся з апісаннем партрэта чалавека, які часцей за ўсё забруджвае навакольнае асяроддзе.

"Гэта не залежыць ні ад узросту, ні ад гендэрнай прыналежнасці. Я б разглядаў пытанне ў ракурсе культуры. У мяне заўсёды выклікае здзіўленне, калі людзі маюць магчымасць, напрыклад, прынесці на бераг вадаёма ўпакаваную ежу ці напоі, а потым ім цяжка прыбраць за сабой смецце", — сказаў Каўхута.

Цяпер, паводле словаў міністра, ведамства праводзіць сістэмную работу па ажыццяўленню кантролю за выкананнем патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства. Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне яго нормаў у мінулым годзе была больш жорсткай.

Тэги:
Экалогія і прыродакарыстанне, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы