23:24 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Паратунак ад сквару - возера

Гідраметцэнтр: у пятніцу па рэспубліцы – сквар

© Flickr/ Fredrik Lindström
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
29 0 0

Паводле дадзеных сіноптыкаў, на выхадных спякота ўзмацніцца – паветра прагрэецца да +34°С.

МІНСК, 24 чэрвеня — Sputnik. Сапраўдны сквар чакаецца ў пятніцу на ўсей тэрыторыі Беларусі — днём тэрмометры пакажуць да +32°С, паведамілі агенцтву Sputnik у пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней у Гідраметцэнтры папярэдзілі, што з прыходам у рэспубліку міжземнаморскага цыклону Wolfgang у краіне ўстановіцца вельмі гарачае без ападкаў надвор'е.

"Сёння ўдзень па рэспубліцы чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, вецер няўстойлівы, слабы, максімальная тэмпература паветра складзе +26…32°C", — сказалі ў Гідраметцэнтры.

Там таксама паведамілі, што ў Мінску не чакаюцца ападкі, а паветра прагрэецца да +29°C.

Напярэдадні сіноптыкі папярэдзілі, што на дзень пятніцы ў сувязі са спякотай абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пры гэтым, паводле дадзеных прагнозаў, на выходных будзе яшчэ гарачэй — месцамі слупкі тэрмометраў паднімуцца да адзнакі +34°C.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы