10:44 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Хмары ў небе. Архіўнае фота

Гідрамет: на тыдні будзе прахалодна

© Pexels
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Да канца тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е: пройдуць дажджы, тэмпература ўначы не паднімецца вышэй +16°С, днём будзе каля +25°С.

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Халаднаватае надвор'е чакаецца на гэтым тыдні, на ўсёй тэрыторыі рэспублікі — дажджы і навальніцы, паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Анамальная спякота трымалася ў Беларусі каля двух тыдняў, у шэрагу населеных пунктаў былі пабіты тэмпературныя рэкорды. Спякота скончылася ў Дзень Незалежнасці: у рэспубліцы пахаладала і пайшлі дажджы.

"На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае, прахалоднае і з дажджамі надвор'е. Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса і атмасферныя франты, якія паступаюць з Заходняй і Паўночна-Заходняй Еўропы", — сказаў Рабаў.

Згодна дадзеных сіноптыка, у аўторак пераважна па паўночнай палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, а мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +8…13°С, максімальная днём: + 18…24°С.

У сераду і чацвер таксама пройдуць дажджы, а тэмпература паветра істотна не зменіцца — уначы да +9…16°С, днём — да +23°С.

Да канца тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е: чакаюцца дажджы і навальніцы, месцамі ўзмацненне ветру, уначы тэмпература не паднімецца вышэй +16°С, днём будзе каля +25°С.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы