Гідрамет: надвор'е крыху палепшыцца толькі да выходных

© Flickr / nick fordДажджавыя хмары
Дажджавыя хмары - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі папярэджваюць аб істотным пагаршэнні ўмоў надвор'я ў сераду – пройдуць вельмі моцныя дажджы.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Няўстойлівае і халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі на гэтым тыдні — паўсюдна чакаюцца дажджы, а тэмпература паветра складзе каля +20°С, паведамілі Sputnik у панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Дрэннае надвор'е стаіць ужо больш за тыдзень у рэспубліцы: у шэрагу раёнаў за суткі выпала палова месячнай нормы ападкаў, прайшлі моцныя навальніцы.

"Актыўныя атмасферныя франты выціснулі цяпло за межы краіны, на наступным тыднi чакаецца няўстойлівае халаднаватае надвор'е", — сказалі ў Гідраметцэнтры.

Там таксама паведамілі, што ў аўторак па ўсходзе рэспублікі чакаюцца дажджы і навальніцы, уначы тэмпература складзе +10…16°С, днём — да +23°С. У сераду 20 ліпеня Беларусь апынецца пад уплывам актыўных франтальных раздзелаў — надвор'е пагоршыцца, чакаюцца вельмі моцныя дажджы, магчымы град. Пры гэтым тэмпературны рэжым істотна не зменіцца.

"У чацвер яшчэ захаваецца ўплыў актыўных атмасферных франтоў: уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, у многіх раёнах моцныя, месцамі навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с", — сказалі сіноптыкі. У пятніцу таксама чакаюцца ападкі, але стане крыху цяплей: уначы да +18°С, удзень — да +25°С.

Да выходных надвор'е, паводле дадзеных Гідрамета, трохі палепшыцца, хоць па-ранейшаму будзе дажджліва і прагрымяць навальніцы — уначы каля +17°С, удзень — да +27°С.

Стужка навiн
0