23:24 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Спякота

Рабаў: тэмпература зноў пачне расці ўжо ў чацвер

© Sputnik/ Владимир Астапкович
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

У пятніцу днём, паводле дадзеных спецыялістаў Гідрамета, на поўдні краіны паветра прагрэецца да +34°С.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Пахаладанне ў Беларусі будзе часовым, ужо у чацвер 4 жніўня тэмпература паветра пачне расці і зноў вернецца спякота, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле дадзеных сіноптыкаў, у сераду атмасферны фронт прынясе ўначы па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, тэмпература ноччу складзе +9…15°С, днём: +19…25°С.

"Далей атмасферны ціск пачне расці, дажджоў стане менш, а тэмпература накіруецца ўвысь", — сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, у чацвер уначы ўжо будзе без ападкаў, кароткачасовыя дажджы чакаюцца раніцай і днём па паўночна-заходняй палове Беларусі, днём паветра прагрэецца да +28°С.

Сіноптык таксама распавёў, што спякота прыйдзе ў пятніцу: уначы будзе да +18°С, днём: +24…29°С, па паўднёвай палове рэспублікі: +30…34°С.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы