12:44 23 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Восень у парку Перамогі

Рабаў: восень пачнецца умерана цёплым надвор’ем

© Sputnik / Виктор Толочко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
40 0 0

Сіноптыкі абяцаюць, што падчас правядзення школьных лінеек надвор’е будзе сонечным і без ападкаў.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Пачатак восені ў Беларусі сёлета будзе цёплым, ападкаў не чакаецца, паведамілі ў Гідрамеце.

"Лета не сканчаецца, але ў аўторак пахаладае", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

З яго слоў, надвор'е ненадоўга зменіцца. "На Беларусь прарвецца з Заходняй Еўропы атмасферны фронт, які прынясе паніжэнне тэмпературы і навальнічныя дажджы: ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу складзе ад +12 да +18°С цяпла, днём — ад +17 да +23, па паўднёвым усходзе крыху цяплей: ноччу +19…21°С, днём +24…26°С", — сказаў сіноптык.

Далей надвор'е зноў палепшыцца, адзначыў Рабаў. Пачынаючы з серады і да нядзелі, уладу над надвор'ем возьме чарговы антыцыклон, які прынясе ў большасць раёнаў краіны сухое надвор'е. Характэрнай асаблівасцю стане прахалодная раніца, а днём будзе сонечна і камфортна", — сказаў ён.

31 жніўня, у сераду, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе Віцебскай вобласці кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +5…12°С, днём +17…24°С, сказаў ён.

"Восень пачнецца сухім і умерана-цёплым надвор'ем", — адзначыў сіноптык.

З яго слоў, 1 верасня будзе пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі слабы туман, тэмпература ноччу +4…11°С, максімальная днём +20…25°С, па паўднёвым захадзе да +27°С.

"2 верасня, у пятніцу, таксама будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы кароткачасовыя дажджы, тэмпература мінімальная ноччу +7…14°С, днём +21…28°С", — сказаў Рабаў.

"Першыя восеньскія выхадныя пацешаць цёплым і сухім надвор'ем: пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ноччу +6…13°С, днём +19…26°С, па паўднёвым захадзе да 28°С цяпла", — распавёў суразмоўца агенцтва.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы