11:08 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Дрэвы ўвосень

Рабаў паабяцаў, што бабіна лета ў Беларусі будзе

© Flickr/ Thomas Recke
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
710

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, да канца гэтага тыдня захаваецца ўмерана цёплае надвор'е.

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Цяпло яшчэ вернецца ў Беларусь у верасні, а месяц будзе цяплейшы, чым звычайна, паведаміў Sputnik у чацвер начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

"Кліматычнае лета яшчэ парадуе нас у верасні: сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на 1°С вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні", — сказаў Рабаў, удакладніўшы, што да канца гэтага тыдня захаваецца ўмерана цёплае надвор'е.

Так, у пятніцу надвор'е на тэрыторыі Беларусі днём будзе вызначаць малаактыўны франтальны раздзел: уначы без ападкаў, раніцай і днём па паўночнай палове краіны кароткачасовыя дажджы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +10…15°С, днём ад +20°С па поўначы да +26°С па поўдні.

У суботу 3 верасня таксама чакаецца пераважна без ападкаў, днём паветра прагрэецца да +18…25°С.

Надвор'е ў нядзелю будзе абумоўлена атмасфернымі франтамі з Заходняй Еўропы: пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, а днём тэмпература паднімецца да +24°С, па поўдні Беларусі — да +27°С.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы