09:21 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Калюжына, архіўнае фота

Гідрамет пра надвор'е ў панядзелак: тыдзень пачнецца з дажджоў

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Выходныя ў рэспубліцы выдаліся анамальна цёплымі, аднак на змену бабiнаму лету прыйдуць дажджы і невялікае пахаладанне.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Першы працоўны тыдзень кастрычніка пачнецца з моцных дажджоў у асобных раёнах Беларусі, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.

Выходныя ў рэспубліцы выдаліся анамальна цёплымі, аднак на змену бабiнаму лету прыйдуць дажджы і невялікае пахаладанне. Пераважна па заходняй частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ападкі прагназуюцца практычна па ўсёй краіне, моцныя дажджы пройдуць па захадзе. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман.

Што тычыцца тэмпературы паветра, то ўначы слупок тэрмометра не паднімецца вышэй +14°C, днём +13..+19°C, у некаторых раёнах да +23°C.

Раней начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў паведамляў, што кастрычнік сёлета будзе на паўградуса вышэй за кліматычную норму. У сярэднім чакаецца ад 11 да 16 дзён з ападкамі. Другі восеньскі месяц будзе багаты на туманы, а ў канцы кастрычніка ўжо чакаецца першы галалёд.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы