10:37 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Восеньская раніца

Рабаў: дажджы спыняцца ў пачатку наступнага тыдня

© Pexels
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Скандынаўскі цыклон прынясе ў Беларусь пахаладанне, на наступным тыдні месцамі ўначы тэмпература паветра складзе -4°С.

МІНСК, 7 кас — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць далейшае пахаладанне, дажджы захаваюцца да канца гэтага тыдня, паведамілі ў пятніцу ў Гідрамеце.

"Сёння днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература днём складзе +7..+13°С", — сказаў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у выходныя захаваецца ўплыў атмасферных франтоў і халодных паветраных мас, якія паступаюць з поўначы Еўропы. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +2..+9°С, максімальная ўдзень +6..+13°С.

Рабаў таксама распавёў, што ў пачатку наступнага тыдня дажджы спыняцца, але надвор'е будзе вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон, які прынясе далейшае паніжэнне тэмпературы. "Уначы будзе не больш за +1..+6°С, у асобных раёнах замаразкі да 0..-4°С, максімальная тэмпература днём складзе +3..+10°С", — паведаміў сіноптык.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы