16:42 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
На адной з філіпінскіх выспаў

Самы небяспечны за тры гады тайфун пагражае Філіпінам

© Flickr/ Bernard Spragg. NZ
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Некалькімі гадзінамі раней на адной з філіпінскіх выспаў адбыўся землятрус магнітудай 5,5, аб разбурэннях і чалавечых ахвярах не паведамляецца.

МІНСК, 18 кас — Sputnik. Філіпіны могуць апынуцца ў эпіцэнтры тайфуну "Лавіна" (па міжнароднай класіфікацыі — "Хаіма"), які набліжаецца да астраўной дзяржавы, прыродная стыхія можа стаць самай магутнай за апошнія тры гады, паведамляе Філіпінская адміністрацыя атмасферных, геафізічных і астранамічных паслуг (PAGASA).

"Магчыма, гэта ("Лавін") будзе супертайфунам — ён узмацняецца", — заявіў супрацоўнік PAGASA Хоры Луіса. Яго словы прыводзіць выданне Philippine Daily Inquirer.

Філіпінскія метэаролагі класіфікуюць як "супертайфун" буры, хуткасць ветру пры якіх дасягае як мінімум 220 км/г.

Па дадзеных PAGASA, "Лавін" дасягне філіпінскай правінцыі Кагаян раніцай у чацвер, а пакуль ён нясе з сабой вятры хуткасцю 150 км/г з парывамі да 185 км/г. Гэта супастаўна з моцай тайфуну "Карэн" (па міжнароднай класіфікацыі — "Сарыка"), якi толькі што прайшоў праз "краіну сямі тысяч выспаў".

Між тым філіпінскі Нацыянальны савет па кіраванні ў надзвычайных сітуацыях (NDRRMC) пацвердзіў гібель у выніку мінулага стыхійнага бедства чатырох чалавек. Раней паведамлялася пра дзве ахвяры.

Штогод у сезон дажджоў з чэрвеня па снежань на Філіпіны абвальваюцца каля 20 бур і тайфунаў, аднак самым пагібельным за ўсю гісторыю краіны стаў супертайфун "Йоланда", які прайшоў у лістападзе 2013 года праз цэнтральную яе частку і прынёс з сабой вятры хуткасцю 315 км/г з парывамі да 380 км/г. Лік філіпінцаў, якія загінулі або прапалі без вестак у выніку буйства стыхіі, перавысіў 8 тысяч, супертайфун цалкам знішчыў або часткова пашкодзіў 1,1 мільёна дамоў, пазбавіўшы жылля 4 мільёны чалавек.

Тэги:
Тайфун, Землятрус, Стыхійныя бедствы, Філіпіны
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы