16:37 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Мокры снег

Рабаў: у бліжэйшыя дні надвор'е пагоршыцца і пойдзе снег

© Flickr/ John W. Iwanski
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Сіноптыкі абяцаюць, што на выходных і на пачатку наступнага тыдня ў асобных раёнах ужо чакаецца мокры снег.

МІНСК, 18 кас — Sputnik. Тэмпература паветра да канца тыдня будзе на два-тры градусы ніжэй за кліматычную норму, на выходных магчымы мокры снег, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, большую частку тыдня надвор'е будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, які блакуе распаўсюджванне цёплага паветра з Атлантыкі.

"Тэмпература паветра трымаецца на два-тры градусы ніжэй за кліматычную норму", — сказаў Рабаў.

Ён таксама ўдакладніў, што на тыдні антыцыклон зрушыцца ў цэнтр Рускай раўніны, і да нядзелі ў заходніх рэгіёнах краіны надвор'е будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты, якія затым распаўсюдзяць свой уплыў на большую частку Беларусі. Так, у сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі ў заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пройдуць невялікія дажджы.

У чацвер і пятніцу таксама пераважна без ападкаў, толькі па захадзе чакаюцца дажджы. Тэмпература ўначы складзе —6..+1°С, днём ад +3 да + 8°С.

Паводле слоў Рабава, у суботу па паўднёвым заходняй палове рэспублікі магчымыя дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах — мокры снег, тэмпературны рэжым застанецца ранейшым.

У нядзелю і панядзелак зноў дождж, у асобных раёнах — мокры снег, па паўночна-усходняй палове рэспублікі — узмацненне ветру, уначы тэмпература паветра складзе —2..+5°С, удзень — ад +1 да +7°С.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы