09:19 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Снег у Мінску, архіўнае фота

Гідрамет пра надвор'е на 10 лістапада: невялікі снег і да +3°С

© Flickr/ Minsk Planetarium
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
Зіма прыйшла знянацку (7)
16 0 0

У Мінску днём пройдзе невялікі снег, месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Халаднаватае надвор'е з невялікімі ападкамі захаваецца ў Беларусі ў чацвер 10 лістапада, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней сіноптыкі ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я — з-за моцнага снегападу — у чацвер у рэспубліцы абвясцілі перадапошні, аранжавы ўзровень небяспекі.

"Будзе воблачна, чакаюцца невялікія ападкі. У асобных раёнах слабы галалёд, туман, на дарогах галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра днём у Беларусі складзе ад —3 да +3°С.

Па дадзеных суразмоўцаў Sputnik, у Мінску днём пройдзе невялікі снег, месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэрмометры днём у сталіцы пакажуць каля 0°С.

Як напярэдадні паведамляў Гідрамет, пасля снежнага чацвярга ў краіну прыйдзе па-сапраўднаму зімовае пахаладанне: у пятніцу месцамі ноччу тэмпература пры праясненнях апусціцца да —14°С. Халоднае надвор'е захаваецца і на выходных: днём тэмпература паветра не падымецца вышэй +1°С.

Тэмы:
Зіма прыйшла знянацку (7)
Тэги:
Прагноз надвор'я, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы