17:17 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Вавёрка і сініца ў парку

Рабаў: пік маразоў праходзіць, на выходных да +1°С

© Flickr/ David Locke
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

На тыдні ў Беларусі чакаюцца снегапады, парывісты вецер і завеі, тэмпература паветра да выхадных падымецца вышэй за нуль.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Пацяпленне прыйдзе ў бліжэйшыя дні ў Беларусь — атлантычны цыклон прынясе ў рэспубліку завеі і плюсавую тэмпературу, паведамілі ў панядзелак у Гідрамеце.

"Пік маразоў падыходзіць да канца, яны пачнуць паступова слабець, але ім на змену прыйдуць снег, парывісты вецер і завеі", — паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у першай палове тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску: у аўторак — пераважна без ападкаў, тэмпература ўначы складзе —11..-17°С, пры праясненнях да —24°С, днём —6..-12°С.

У сераду, па інфармацыі сіноптыка, будзе пераважна без ападкаў, уначы тэмпература апусціцца да —12..-19°С, пры праясненнях да —20°С, днём чакаецца ад мінус 5 да —10°С.

"З чацвярга ўладу над надвор'ем возьме атлантычны цыклон з цэнтрам над Скандынавіяй і яго атмасферныя франты, якія будуць праходзіць праз нашу краіну. Паўночныя ветры зменяцца на паўднёва-заходнія, усталюецца сырое, ветранае з ападкамі надвор'е", — распавёў Рабаў.

Паводле яго слоў, у чацвер ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы рэспублікі пройдзе кароткачасовы снег, месцамі мяцеліца, а тэмпература ўначы складзе ад —7 да —12, днём —2..-8°С, у крайніх заходніх раёнах Беларусі ад 0 да —1°С.

У пятніцу вецер узмоцніцца, будзе ісці снег, уначы тэмпература паветра складзе ад —1 да —7°С, пры праясненнях да —13°С, днём — ад —5 да +1°С.

У выходныя таксама чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца, тэмпературны рэжым істотна не зменіцца.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы