15:33 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Белы мядзведзь

У Хабараўску спынена спроба прадаць шкуру белага мядзведзя

© Sputnik / Вера Костамо
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1210

У Хабараўску спынена спроба прадаць шкуру чырвонакніжнага белага мядзведзя за 500 тысяч рублёў.

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Супрацоўнікі пагранічнага кіравання ФСБ Расіі па Хабараўскам краі і Габрэйскай АТ затрымалі некалькі чалавек пры спробе прадаць шкуру белага мядзведзя, які занесены ў Чырвоную кнігу РФ і адносіцца да асабліва каштоўных дзікіх жывёл, паведамляе РІА "Новости".

"Некалькі чалавек затрыманыя ў момант здзяйснення здзелкі. За шкуру яны запыталі 500 тысяч рублёў, прычым кошт шкуры белага мядзведзя на чорным рынку ацэньваецца ў суму каля двух мільёнаў рублёў", — гаворыцца ў паведамленні.

Сустрэча ўдзельнікаў здзелкі была прызначаная на стаянцы ля Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора ў Хабараўску.

Тэги:
Мядзведзь, Расія

Галоўныя тэмы