04:13 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
3510

Птушка, занесеная ў Чырвоную кнігу, расправілася з катом прама пасярод адной з цэнтральных вуліц Брэста – берасцеец, які праязджаў міма, зафіксаваў вячэру драпежніка.

БРЭСТ, 19 сту — Sputnik. Берасцеец зняў на камеру мабільнага тэлефона, як пугач распраўляецца з катом прама пасярод адной з цэнтральных вуліц горада.

Як распавёў аўтар фота Віталь Ахрымук, каля гадзіны ночы ён ехаў па вуліцы Леванеўскага недалёка ад гасцініцы "Эрмітаж" і заўважыў, што пасярод дарогі сядзіць вялікая птушка.

"Усё адбывалася на працягу секунд трыццаці. Птушка сядзела на дарозе з катом у лапах і ела яго. Я ехаў на аўтамабілі. Яна павярнула галаву, паглядзела на фары і на нейкі час аслепла", — распавёў брэстаўчанін.

Мужчына паспеў зрабіць некалькі фотаздымкаў перад тым, як дзікая птушка паляцела. Невядома, забіла яна здабычу або кот ужо быў мёртвым ці параненым.

Як патлумачылі ў інфармацыйнай службе арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", пугач — рэдкі і самы буйны прадстаўнік сямейства савіных у Беларусі. Ён жыве ў глухіх лясах і цураецца чалавека, таму яго з'яўленне ў горадзе — незвычайны выпадак.

"Хутчэй за ўсё, гэта проста залётная птушка, якая з лесу прыляцела ў горад. Гэта не першы выпадак, калі пугача заўважылі ў Брэсце. Праўда, перш яго бачылі на вуліцы Маскоўскай, на ўскраіне", — сказалі ў арганізацыі.

Па словах спецыялістаў, птушка не ўяўляе небяспекі для людзей.

Раней у Брэсце было адзначана каля 20 відаў птушак з Чырвонай кнігі. Гэта досыць шмат для вялікага горада, лічаць эксперты.

Тэги:
Жывая прырода, Птушкі, Брэст

Галоўныя тэмы