06:40 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Капкан і мёртвы воўк

Любіце звяроў: падпішыце петыцыю па забароне выкарыстання пастак

© REUTERS/ Василий Федосенко
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
930

Хваля абурэнняў прайшла на мінулым тыдні, калі з’явіліся фотарэпартажы пра душэнне паляўнічым дротам яшчэ жывога ваўка.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. На партале www.change.org збіраюць подпісы ў забарону пастак. Аўтары петыцыі — грамадскія арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і "Багна", таварыства "Зялёная сетка", эколага-культурная асветніцкая ўстанова "Цэнтр этычных адносін да прыроды". Арганізатары збіраюць подпісы супраць выкарыстання пастак пры лоўлі звяроў.

Хваля абурэнняў прайшла на мінулым тыдні, калі былі выкладзены фотарэпартажы пра тое, як трапіўшага ў пастку ваўка двое паляўнічых, адклаўшы стрэльбы ў бок, яшчэ жывога душаць дротам.

У нашай краіне, згодна з Правіламі палявання ў Рэспубліцы Беларусь, дазволена ўжываць пасткі і іншыя прылады для здабычы розных відаў дзікіх жывёл. Некаторыя паляўнічыя актыўна карыстаюцца менавіта пасткамі. А такі спосаб забойства жывёл — вельмі балючы і негуманны. Акрамя таго, у пастку можа патрапіць любы звер і нават чалавек.

А ў большасці краін Еўропы пасткі як прылады палявання забароненыя з 1982 года, калі ўступіла ў сілу Бернская канвенцыя аб ахове дзікай фауны і флоры і прыроднага асяроддзя пражывання ў Еўропе. Рэспубліка Беларусь нядаўна далучылася да гэтай канвенцыі, але з агаворкай пакінуць за сабой права выкарыстоўваць пасткі.

Тэги:
Жывёла, Зялёная сетка, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы