18:47 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Казарка, архіўнае фота

У Белавежскай пушчы заўважылі рэдкую для Беларусі белашчокую казарку

© Sputnik / Б. Елин
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
2110

Рэдкую для нашых краёў птушку супрацоўнікі навуковага аддзела ўбачылі падчас правядзення ўліковых і маніторынгавых работ у Белавежскай пушчы.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Супрацоўнікі навуковага аддзела 19 сакавіка, праводзячы маніторынг і вывучэнне міграцыі водна-балотных відаў птушак, заўважылі дзве асобіны белашчокай казаркі, пра гэта паведамляецца на сайце Белавежскай пушчы.

Спецыялісты ўдакладняюць, што "белашчокая казарка ў Беларусі мае статус "вельмі рэдкі падчас транзітных міграцый від".

Да гэтага белашчокая казарка ў Белавежскай пушчы рэгістравалася толькі аднойчы — вясной 2006 года.

Гняздуецца белашчокая казарка на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Грэнландыі, астравах Шпіцберген, Вайгач і Новая Зямля, насяляе ўзбярэжжы Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Ісландыі. Белашчокія казаркі, якія гняздуюць у Расіі, утвараюць адасобленую ўсходнееўрапейскую папуляцыю.

По теме

Свет ваш музыкай напоўню: час прыйшоў рабіць шпакоўню
Тэги:
птушка, Нацыянальны парк "Белавежская пушча", Брэсцкая вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы