23:37 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1221

Сіноптыкі ў прагнозах не памыліліся: як і чакалася, у пятніцу ў рэспубліцы пайшоў снег.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Снег выпаў у шэрагу рэгіёнаў Беларусі раніцай у пятніцу 31 сакавіка, карыстальнікі сацыяльных сетак дзеляцца ў інтэрнэце фотаздымкамі зімовых пейзажаў.

Раней у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя папярэдзілі, што ў апошні дзень працоўнага тыдня надвор'е яшчэ будзе непагодлівым, а на выхадных прыкметна пацяплее.

Як паведамляюць грамадзяне ў сацыяльных сетках, мокры снег прайшоў у шэрагу рэгіёнаў краіны, больш за ўсё снегу, мяркуючы па фота, у паўночнай частцы рэспублікі — у Віцебскай вобласці.

Паводле інфармацыі Гідрамета, у суботу, 1 красавіка, у рэспубліку пачне паступаць цёплае паветра з паўднёва-заходняй Еўропы: удзень паветра прагрэецца да +11..+18°С, у нядзелю 2 красавіка чакаецца без ападкаў, а ўдзень тэрмометры пакажуць да +21°С.

Тэги:
Анамаліі надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь

Галоўныя тэмы