14:12 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Яблыкі

Топ-5 яблынь беларускай селекцыі, якія не расчаруюць

© Sputnik Елена Ольшанская
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
3920

Кіраўнік Інстытута пладаводства НАН Беларусі Анатоль Крыварот склаў для Sputnik рэйтынг самых смачных і папулярных у беларускай селекцыі пладовых дрэў, саджанцы якіх зараз можна знайсці амаль у кожнай садовай краме.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Гатункі беларускай селекцыі гарантавана перанясуць нават суровую зіму, выстаяць перад самай распаўсюджанай і небяспечнай хваробай саду — паршай і пацешаць саладосцю пладоў нават у пахмурнае лета.

За час існавання інстытута пладаводства, а ён быў створаны адным з самых першых у структуры Акадэміі навук Беларусі ў 1926 годзе, выведзена больш за 200 раяніраваных гатункаў пладовых дрэў і ягадных кустоў.

Малы яблычак, ды карысны

Sputnik папрасіў беларускіх селекцыянераў скласці рэйтынг самых лепшых беларускіх гатункаў яблынь.

"Сярэдні беларускі спажывец аддае перавагу чырвонаму яблыку круглявай формы, кісла-салодкага густу, па памеры — больш за сярэдняе. Прычым, густы жыхароў усходняй і заходняй Беларусі некалькі адрозніваюцца. Усходняга спажыўца можна назваць менш распешчаным, а вось жыхары заходняй часткі любяць больш буйныя і салодкія плады — адбіваецца блізкасць Польшчы, дзе культывуюцца іншыя гатункі", — распавёў выконваючы абавязкі дырэктара РУП "Інстытут пладаводства" НАН Беларусі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Анатоль Крыварот.

Скороплодные яблони белорусской селекции уже через год после посадки дают первые плоды, а взрослое дерево может давать до 25 кг плодов
© Sputnik / Сергей Мальгавко
Скараплодныя яблыні беларускай селекцыі ўжо праз год пасля пасадкі даюць першыя плады, а дарослае дрэва можа даваць да 25 кг пладоў

А разам з тым, на думку навукоўца, спажывецкая любоў да буйных пладоў не заўсёды азначае выбар лепшага.

"Бо колькасць біялагічна актыўных рэчываў у кожным плодзе прыкладна аднолькавая, а значыць, у невялікім або сярэднім яблыку іх канцэнтрацыя вышэй", — распавёў навуковец.

Топ-5 гатункаў яблынь беларускай селекцыі ад навукоўцаў РУП "Інстытут пладаводства"

1. Алеся. Познезімовы гатунак, плады якога прызначаны для доўгага захоўвання. Яблыкі выдатна захоўваюцца ў склепе да мая. Плады досыць буйныя, да 150 грам, сакавітыя, з кісла-салодкім густам, маюць устойлівы прыемны водар.

2. Весяліна. Гатунак, які здымаюць позняй восенню, але есці яго лепш зімой — некалькі месяцаў яблык павінен "дайсці" ў сховішчы. Галоўная якасць гатунку — выдатная зімаўстойлівасць і досыць салодкія чырвоныя плады. Да таго ж яно можа захоўвацца да 165 дзён.

3. Сябрына. Вельмі скараплодны гатунак, пачынае пладаносіць ужо на другі год пасля пасадкі ў садзе. Плады ў Сябрыны буйныя, сакавітыя з яркай малінавай чырванню, салодкія з невялікай кіслінкай. Гатунак зімаўстойлівы, устойлівы да хвароб.

4. Беларускае салодкае. Марозаўстойлівыя, скараплодныя, устойлівыя да паршы яблыкі. Плады звычайна зялёнага колеру з яркай чырванню. Сакавітыя, далікатныя, салодкія.

5. Імант. Познезімовы скараплодны гатунак, добра пераносіць нават моцныя маразы. Яблыня гэтага гатунку адрозніваецца падвышанай пладавітасцю — можа даваць за сезон да 25 кілаграмаў яблыкаў.

Эталон беларускага садаводства

Сярод груш найлепшым гатункам, які вывелі беларускія селекцыянеры, можна назваць гатунак Проста Марыя.

Яблоневый сад в цвету
© Sputnik / М. Барабанов
Яблыневы сад

"Гэта назва зразумела ўсім, хто старэйшы за 30 — тады быў вельмі папулярны аднайменны серыял. Але насамрэч наша груша атрымала такую назву ў гонар асноўнага аўтара гатунку Марыі Мялік. Гэтая груша лічыцца эталонам беларускага садаводства і самым жаданым гатункам з Беларусі ў Расіі. Гэта восеньскі гатунак, у халадзільніку ён можа захоўвацца да студзеня. Нават у халоднае лета такая груша выспявае да прыемнай салодкасці", — распавёў Анатоль Крыварот.

Гэтыя гатункі традыцыйна можна сустрэць у крамах, якія прадаюць саджанцы, на Камароўцы, на пунктах продажаў ўздоўж дарог.

Зараз паўсюль масава прадаюць саджанцы. Пра вясновыя саджанцы важна ведаць, што яны былі выкапаны яшчэ ўвосень. Калі па нейкіх прычынах іх не паспелі прадаць, іх змяшчаюць у адмысловыя сховішчы і прадаюць ужо вясной. Зрэшты, пры правільным зімовым захоўванні на іх прыжывальнасці гэта ніяк не адаб'ецца, бо ў гэты час расліна знаходзіцца ў фазе спакою.

Саджанцы, набытыя напачатку красавіка, можна смела высаджваць у грунт, не чакаючы больш цёплага надвор'я. Маладыя дрэўцы добра пераносяць невялікія замаразкі, пры ўмове, што іх каранёвая сістэма пасля пасадкі была добра праліта вадой і надзейна абаронена глебай.

Тэги:
Прысядзібны ўчастак, Груша, Яблыня, НАН Беларусі, Беларусь

Галоўныя тэмы