03:24 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Пралеска ў лесе

Сіноптыкі чакаюць сапраўдную вясну толькі да канца красавіка

© Sputnik/ Евгений Епанчинцев
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1021

Гэты тыдзень будзе прахалодным - тэмпература чакаецца ў сярэднім на тры-восем градусаў ніжэй за кліматычную норму.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Згодна з папярэднімі прагнозамі, пацяпленне ў Беларусь можа прыйсці да канца красавіка, паведаміла Sputnik у панядзелак галоўны сіноптык Белгідрамета Святлана Рыбакова.

Халаднаватае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі: па начах слупок тэрмометра апускаецца ніжэй за нуль, месцамі па рэспубліцы выпаў снег. Сіноптыкі адзначаюць: у бліжэйшы тыдзень надвор'е будзе заставацца такім жа няўстойлівым.

"На гэтым тыдні чакаецца халаднаватае надвор'е. Ёсць надзея, што да майскіх святаў тэмпература паветра падымецца, але гэта толькі па папярэдніх прагнозах", — адзначыла Рыбакова.

Па словах суразмоўніцы Sputnik, у мінулыя суткі тэмпература паветра была на адзін-пяць градусаў ніжэй за кліматычную норму. Падобная тэндэнцыя захаваецца і на наступным тыднi: тэмпература будзе ніжэй нормы на тры-восем градусаў.

Праўда, выпадзенне снегу метэаролагі больш не прагназуюць: дзе-нідзе ён можа выпасці яшчэ ў панядзелак, але затым у рэспубліцы ападкаў не чакаецца. На выхадных па рэспубліцы могуць прайсці дажджы.

Тэмпература паветра на тыдні чакаецца парадку —1..-7 градусаў па начах, удзень +3..+8°С, а па поўдні да +10 градусаў.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы