01:46 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Иней на траве весной

Гідрамет папярэдзіў аб замаразках у сераду: зялёны ўзровень небяспекі

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у некаторых раёнах на поўначы Беларусі ўначы тэмпература можа апусціцца да -2°С.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Замаразкі магчымыя ў асобных раёнах ноччу ў сераду 17 мая на поўначы рэспублікі, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Пацяпленне прыйшло на Беларусь напрыканцы мінулага тыдня: па поўдні краіны днём паветра прагравалася да +23°С.

"Ноччу ў сераду 17 мая ў асобных раёнах па поўначы рэспублікі чакаюцца замаразкі да 0..-2°С", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я абвешчаны другі — зялёны — узровень небяспекі.

Зялёны ўзровень абвяшчаецца Гідраметам, калі ўмовы надвор'я маюць патэнцыйную небяспеку — магчымы ападкі, навальніцы, узрастанне парываў ветру, высокія або нізкія тэмпературы. Пры гэтым такія з'явы надвор'я звычайныя для тэрыторыі Беларусі, але часам могуць несці негатыўныя наступствы для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы