09:50 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
У Мінск прыйшла вясна

Рабаў: пацяпленне будзе не доўгім, у панядзелак зноў пахаладае

© Sputnik/
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Сіноптыкі абяцаюць, што дзённыя тэмпературы паветра ў Беларусі ў бліжэйшыя два дні будзе цяплей за +25°С.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Цёплае надвор'е на гэтых выхадных ужо ў панядзелак 22 мая зменіцца чарговым пахаладаннем, паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, надвор'е 20 і 21 мая будзе розным: нягледзячы на летнюю тэмпературу паветра, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Так, у суботу, 20 мая, ноччу тэмпература складзе ад +6 да +12°С, днём — да +25°С, па захадзе Беларусі — да +27°С.

"Аднак метэаралагічная ідылія будзе нядоўгай, і ўжо ў нядзелю, Беларусь атакуе з паўночна-паўночна-захаду еўрапейскай тэрыторыі Расіі атмасферны фронт", — сказаў Рабаў.

Са слоў суразмоўцы Sputnik, 21 мая чакаюцца дажджы з навальніцамі, але па-ранейшаму будзе досыць цёпла +25°С.

"У панядзелак скандынаўскі антыцыклон забяспечыць больш свежае надвор'е: ноччу +4..+10°С, днём — ад +16 да +22°С", — сказаў спецыяліст Гідрамета.

Пры гэтым, са слоў Рабава, невялікія кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі па захадзе краіны.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы