Гідрамет: маскоўскі ўраган абміне Беларусь

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкНаступствы ўрагана ў Маскве
Наступствы ўрагана ў Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эпіцэнтр урагану, са слоў спецыялістаў, быў далёка ад тэрыторыі нашай краіны, яго ўплыў абмежаваўся парывамі ветру і навальніцамі ў некаторых раёнах.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Беларускія сіноптыкі паведамілі, што маскоўскі ўраган ссоўваецца на Паволжа, ён абміне тэрыторыю Беларусі.

"Непагадзь, якая сёння назіралася ў Маскве, на Беларусь не прыйдзе, можна з гэтай нагоды не турбавацца", — заявіла Sputnik у панядзелак дзяжурны сіноптык Гідрамета.

З яе слоў, цыклон, які сёння прайшоўся па Маскве, ссоўваецца ў бок Паволжа, бліжэй да Наўгародскай вобласці.

"Яго эпіцэнтр быў досыць далёка ад тэрыторыі Беларусі, таму ўплыў на нашу тэрыторыю выявіўся ў парывах ветру і навальніцах у некаторых рэгіёнах краіны. Безумоўна, такіх парываў ветру, як былі ў Маскве, — да 23 метраў у секунду, ў Беларусі не было і не прагназуецца", — сказаў спецыяліст.

Магутны ўраган абрынуўся ў панядзелак на Маскву. Парывы ветру ў расійскай сталіцы дасягалі 16 метраў у секунду. У горадзе і ў Падмаскоўі, ветрам паваліла дрэвы, а таксама вежавы кран на будаўнічай пляцоўцы ў Люберцах. Паводле апошніх звестак, стыхія забрала жыцці 11 чалавек, больш за 50 пацярпелі.

Стужка навiн
0