18:44 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Качка з качанятамі пад дажджом

Рабаў: дажджы па Беларусі спыняцца толькі ў чацвер 15 чэрвеня

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
810

У другой палове працоўнага тыдня кароткачасовыя ападкі магчымыя толькі ў асобных раёнах рэспублікі.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Надвор'е на Беларусі палепшыцца ў чацвер 15 чэрвеня — дажджы спыняцца і зноў пацяплее, паведаміў Sputnik у аўторак начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у сераду з-за паветраных мас, якія паступаюць з Балтыйскага мора, яшчэ будзе халаднавата: паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, а дзённая тэмпература не паднімецца вышэй за +20°С.

"Далей, з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, вецер сціхне, а дажджы на большай частцы краіны спыняцца", — сказаў Рабаў.

З яго слоў, у чацвер 15 чэрвеня ўжо будзе без ападкаў, дажджы магчымыя толькі на ўсходзе Беларусі, днём чакаецца ад +14 да +20°С, па паўднёвым захадзе рэспублікі — да +23°С.

У пятніцу, 16 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ў асобных раёнах на захадзе краіны, а днём месцамі слупкі тэрмометраў паднімуцца да +26°С. 

Тэги:
Надвор'е, Гідрамет, Дзмітрый Рабаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы