03:16 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Хмары над Мінскам, архіўнае фота

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 13 чэрвеня праз навальніцы

© Sputnik/ Евгений Казарцев
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
801

Спецыялісты Гідрамета чакаюць, што навальніцы будуць грымець да 21:00 аўторка.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Сіноптыкі зноў абвесцілі штармавое папярэджанне — гэтым разам праз навальніцы, што, як чакаецца, пройдуць па Беларусі да вечара аўторка.

Раней у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ўжо папярэджвалі аб непагадзі: на 13 чэрвеня абвяшчалася штармавое папярэджанее праз шквалісты вецер.

"Назіраюцца ў асобных раёнах навальніцы да 21 гадзіны распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі краіны", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што навальніцы чакаюцца і ў сталічным рэгіёне, у тым ліку Мінску. У сувязі з гэтым у Беларусі другі дзень запар абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У аўторак Sputnik у Гідрамеце праінфармавалі, што ўжо ў чацвер 15 чэрвеня надвор'е ў Беларусі палепшыцца: дажджы спыняцца і стане прыкметна цяплей.

Тэги:
Навальніца, Надвор'е, Гідрамет, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы