02:58 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Шыладзюб на Тураўскім лузе

На Палессі з’явіўся новы від кулікоў

© Фото: Facebook / Turov Ringing Station
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1310

У пойме Прыпяці пачалі гнездавацца ўнікальныя для Беларусі віды кулікоў - шыладзюб і хадулачнік.

МІНСК, 18 чэр — Sputnik. У Тураве ў пойме Прыпяці на гнездаванне засталіся такія рэдкія для Беларусі віды птушак, як шыладзюб і хадулачнік, паведамілі Sputnik у "Ахове птушак Бацькаўшчыны".

"Аб даказаным гнездаванні шыладзюба ў Беларусі размова ідзе ўпершыню", — удакладнілі ў АПБ.

"Абодва віда — шыладзюб і хадулачнік — засталіся гнездавацца дзякуючы таму, што ў гэтым годзе Прыпяць добра разлілася вясной. Снежная зіма, высокі ўзровень вады і павольнае падзенне вясновай паводкі зрабілі магчымым гнездаванне гэтых відаў у Тураве: птушкі затрымаліся, і было відаць, што яны прыглядаюць сабе месца для гнязда. Дарэчы, у мінулы раз хадулачнік гнездаваўся ў Тураве ў 2013 годзе, таксама падчас добрай паводкі: разлівы Прыпяці вельмі важныя для тысяч водна-балотных птушак, якія спыняюцца на Тураўскім лузе", — адзначыў дырэктар Беларускага цэнтра кальцавання птушак, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Павел Пінчук.

Арнітолагі адзначаюць, што птушаняты ўжо вывеліся і цяпер асвойваюцца на тураўскай зямлі. Так што гэты факт можна назваць першым пацверджаным паспяховым гнездаваннем шыладзюбаў у Беларусі. Спачатку пару птушак назіралі падчас вясновай міграцыі, але пазней арнітолаг АПБ Сямён Левы выявіў і гняздо. Цяпер шюладзюб папоўніць спіс з 230 гняздуючыхся птушак нашай краіны.

Бліжэйшыя месцы гнездавання шыладзюбаў — узбярэжжа Балтыйскага мора і закінутыя кар'еры Львоўскай вобласці. Зімуюць гэтыя птушкі на ўзбярэжжы Міжземнага мора.

Дарэчы, шыладзюб намаляваны на лагатыпе найбуйнейшай прыродаахоўнай арганізацыі Еўропы — Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB) у Вялікабрытаніі.

По теме

Упершыню ў Беларусь заляцеў сібірскі чорнагаловы чакан
Тэги:
Палессе, Жывая прырода, Птушкі, Ахова птушак Бацькаўшчыны, Тураў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы