09:15 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Белавежская пушча, архіўнае фота

Польшча хоча выключыць Белавежскую пушчу з прыроднай спадчыны ЮНЕСКА

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Польская апазіцыя рэзка адрэагавала на заяву міністра навакольнага асяроддзя, які ўпэўнены, што такім чынам ён ратуе запаведнік.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Польскія ўлады маюць намер выключыць Белавежскую пушчу са спісу сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, паведамляе тэлеканал TVN24.

У чацвер міністар навакольнага асяродздзя Польшчы Ян Шышко разам з пасламі краін ЕС наведаў пушчу і распавёў аб сваім звароце ў пракуратуру з просьбай вырашыць гэтую праблему.

"У 2014 годзе, парушаючы закон міжнародны, незаконна ўведзена Белавежская пушча ў спіс сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА", — заявіў Шышко.

Па яго словах, пасля таго як пушча была ўключаная ў спіс ЮНЕСКА, на тэрыторыі запаведніка стала немагчыма вядзенне дзейнасці чалавека.

"Увесь свет стаў патрабаваць абмежаваць выкарыстанне лясоў пушчы", — сказаў міністр.

Шышко дадаў, што ў выніку пачалі гінуць дрэвы — іх знішчаюць хваробы і казуркі. Акрамя таго, немагчымасць меліярацыі, са слоў міністра, таксама негатыўна ўплывае на фауну пушчы.

Шышко бачыць магчымасць вырашыць сітуацыю, уключыўшы Белавежскую пушчу ў спіс культурна-прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, выключыўшы яе са спісу прыроднай спадчыны. Міністр перакананы, што зараз на тэрыторыі пушчы маецца юрыдычная супярэчнасць.

"З аднаго боку, ёсць правілы ЕС, якія патрабуюць абароны лесу, а гэта патрабуе правядзення работ. З іншага боку — правілы ЮНЕСКА, якія забараняюць любое ўмяшанне чалавека", — сказаў ён.

Польская апазіцыя ўжо адрэагавала на заяву Шышко. Так, дэпутат партыі Грамадзянская платформа Славамір Нітрас вынес на трыбуну Сейма мяшок з пілавіннем.

"Гэта пілавінне, яно яшчэ пахне лесам, але лесам ужо не з'яўляецца. Уся Польшча поўная пілавіння, толькі вы тут не хочаце пра гэта казаць. Гэта сімвал вашых урадаў — пілавінне", — сказаў Нітрас.

Ён падкрэсліў, што Белавежская пушча з'яўляецца "сімвалам і матэрыяльнай спадчынай чалавецтва і палякаў".

Раней польскі бок прыняў рашэнне аб санітарнай высечцы часткі Белавежскай пушчы, якая не з'яўляецца тэрыторыяй запаведніка. Паведамлялася, што прычынай такога рашэння стала беспаспяховая барацьба леснікоў з жуком-караедам, які знішчаў дрэвы.

Белавежская пушча, праз якую праходзіць мяжа паміж Беларуссю і Польшчай, з'яўляецца найбуйнейшым астаткам першабытнага лесу ў Еўропе. На польскай тэрыторыі знаходзіцца Белавежскі нацыянальны парк, які ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Тэги:
Прырода, Белавежская пушча, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы