Надвор’е ў чацвер: спякота і навальніцы

© PixabayНавальніца
Навальніца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дажджы і навальніцы пройдуць у чацвер па большай частцы тэрыторыі рэспублікі, пры гэтым чакаецца, што паветра месцамі прагрэецца да 36 градусаў цяпла.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі на чацвер аранжавы ўзровень небяспекі: папярэджанне аб неспрыяльнай з'яве звязана са спякотай і навальніцамі, якія чакаюцца па большай частцы тэрыторыі рэспублікі, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры. 

У асобных раёнах краіны і ў Мінскай вобласці заўтра чакаюцца град, моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 20 м/с. Пры гэтым паветра днём прагрэецца да +30..+34°C, а па поўдні месцамі +35..+36°C.

Раней сіноптыкі расказвалі, што такія ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі прынясуць атмасферныя франты і вельмі цёплая паветраная маса з паўднёва-захаду Еўропы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +14..+20°С, атмасферны ціск будзе падаць.

У пятніцу таксама будзе дажджліва і цёпла. Сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя ападкі, навальніцы, пры навальніцах моцны парывісты вецер. Паветра днём прагрэецца да +21..+28°С, па паўднёвым усходзе да +29..+32°С.

У суботу стане халадней — максімальная тэмпература днём складзе +19..+26°С, і таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі.

Стужка навiн
0