01:23 20 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.08
Град

Аранжавы ўзровень абвешчаны на пятніцу: ліўні, град і +32°С

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

У сталіцы, па інфармацыі сіноптыкаў, прагрымяць навальніцы, ноччу пройдуць моцныя ліўні.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на пятніцу 30 чэрвеня — у Беларусі чакаецца не толькі спякота, але і моцныя ліўні з градам.

Напярэдадні Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя таксама аб'яўляў аналагічны ўзровень небяспекі з-за спякоты і дажджоў — моцныя ліўні былі адзначаны ў Брэсце, там раніцай у сераду падтапіла некалькі вуліц.

"У пятніцу па Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў асобных раёнах усходняй паловы краіны будуць моцныя ліўні з градам, а на паўднёвым усходзе тэмпература паветра падымецца да +32°С. У сувязі з гэтым па рэспубліцы абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У сталіцы, паводле інфармацыі сіноптыкаў, прагрымяць навальніцы, ноччу пройдуць моцныя ліўні.

Тэги:
Град, Дождж, Аранжавы ўзровень небяспекі, Навальніца, Прагноз надвор'я, Гідрамет, Беларусь

Галоўныя тэмы