Эколагі: Балтыка можа стаць возерам і змяніць увесь клімат Еўропы

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкБераг Балтыйскага мора
Бераг Балтыйскага мора - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Балтыйскае мора можа ператварыцца ў возера, якім некалі і было, і гэта моцна зменіць клімат ва ўсёй Еўропе, выказваюць свае асцярогі эколагі.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. У Латвіі з размахам адзначылі Дзень мора — і гэта аказалася не толькі нагодай для радасці, але магчымасцю абмеркаваць праблемы Балтыйскага мора. Эколаг латвійскага аддзялення Сусветнага фонду прыроды (WWF) Эліна Калатэ распавяла Sputnik Латвія аб праблемах Балтыкі, якіх у яе, як сталася, цэлае мора.

Багавінне, небяспечнае для ўсіх

На Балтыцы падае ўзровень салёнасці, мяняюць свае напрамкі плыні, павышаецца тэмпература вады. Калі летам вада на Балтыцы выграваецца да 20 градусаў, паверхня мора анамальна хутка зарастае небяспечным багавіннем да глыбіні ў некалькі метраў. У чалавека, які паплаваў "у багавінні", можа з'явіцца раздражненне скуры і слізістай, павысіцца тэмпература. Можа дайсці нават да сутаргаў і непрытомнасці.

Yachtmaster Instructor Аляксандр Гуськоў - Sputnik Беларусь
Радыё
Сусветны дзень акіянаў: як ураганы Атлантыкі ўплываюць на наш клімат

Вядома, не ва ўсіх месцах на Балтыцы нельга купацца, а толькі там, дзе выразна бачныя гэтыя "шматкі". Калі заўважылі каламуць, то карысней паблізу не совацца ў ваду.

Раней такое багавінне заўжды было ліхам прэсных азёр, дзе стаялая вада. Але і Балтыйскае мора цяпер усё больш нагадвае па сваіх біялагічных і гідралагічных паказчыках возера. Дарэчы, у старажытнасці Балтыка і была возерам, пакуль у выніку землятрусаў не прабіўся праход у Паўночнае мора. З аднаго боку, паміж марамі і адбываецца паступовы абмен вады, але на Балтыцы поўны цыкл складае больш за 25 гадоў, што зусім не худка. І зусім не выпадкова рыбакі і маракі называюць нашу Балтыку — возерам…

Глабальнае пацяпленне ці пахаладанне?

Паколькі павышаецца тэмпература ў моры, вада больш актыўна выпараецца. Мора мялее, але пры гэтым у рэгіёне становіцца больш сыра. Сітуацыю пагаршаюць і глабальныя працэсы змены клімату. На Балтыцы выпадае больш ападкаў. Заўважылі, што нават зімой у Латвіі цяпер нашмат часцей ідзе дождж, а не снег?

І тэмпература ў рэгіёне выраўноўваецца. Эколагі зусім не жартуюць, кажучы, што неўзабаве ўжо не будзе зімы і лета, а наступіць суцэльная восень з кароткім перапынкам на вясну. Але не варта думаць, што калі ў рэгіёне становіцца больш сыра, значыць, пачне расці ўзровень мора. Яно праз багацце "прэсных ападкаў" усё больш стане нагадваць возера. Аб тым, якія перспектывы чакаюць Балтыйскае мора і ўвесь клімат рэгіёну, чытайце на Sputnik Латвія.

Стужка навiн
0