05:30 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Гродзенскі заапарк

У Гродна ў заапарку нарадзілася зубраня

© Sputnik
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Гэта не першае папаўненне ў Гродзенскім заапарку, у гэтым годзе маляняты з'явіліся ў паўночных і плямістых аленяў, лам і грывістых бараноў.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Гродзенскі заапарк папоўніўся нованароджаным маленькім зубраня, пра гэта паведамляе афіцыйны сайт установы.

"3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, нашы зубры Бора і Любава зрабілі супрацоўнікам і гасцям заапарка выдатны падарунак — у іх нарадзілася малышка. Мама з дачкой адчуваюць сябе добра, але пакуль жывуць асобна ад Боры, бо самцы часта бываюць агрэсіўныя ў адносінах да сваіх нашчадкаў", — гаворыцца ў паведамленні заапарка.

На гэтых кадрах навароджаннай самачцы няма яшчэ і сутак, але яна ўжо устойліва стаіць на ножках і есць з вялікім апетытам.

Гэта не першае папаўненне ў заапарку, у гэтым годзе маляняты з'явіліся ў паўночных і плямістых аленяў, лам і грывістых бараноў.

По теме

Белавежскія зубры схапіліся з ваўкамі
Тэги:
зубры, Гродзенскі заапарк, Гродна

Галоўныя тэмы