Сіноптыкі абяцаюць, што на Беларусі пацяплее ўжо ў панядзелак 10 ліпеня

© PixabayПікнік на прыродзе
Пікнік на  прыродзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Надвор'е ў рэспубліцы пачне мяняцца з паступленнем у краіну цёплага паветра з Цэнтральнай Еўропы.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Цёплае надвор'е вернецца на Беларусь, як і планавалася, у панядзелак 10 ліпеня, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Гідрамеце.

Раней Sputnik у Гідрамеце праінфармавалі, што першая дэкада ліпеня будзе прахалоднай, але паабяцалі, што лета на Беларусі будзе — павышэнне тэмпературы варта чакаць бліжэй да сярэдзіны месяца.

Паводле дадзеных сіноптыкаў, у суботу 8 ліпеня яшчэ магчымыя дажджы, але толькі па паўднёвым захадзе Беларусі і ў Віцебскай вобласці, удзень тэмпература паветра складзе ад +18 да +24°С. У нядзелю кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ўжо на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі, але будзе крыху цяплей — месцамі паветра прагрэецца да +25°С.

"Днём 10 ліпеня чакаецца паступленне цёплага паветра з Цэнтральнай Еўропы на паўднёвы захад рэспублікі", — сказалі ў Гідрамеце.

Пры гэтым у першы дзень тыдня таксама яшчэ магчымыя кароткачасовыя ападкі, але днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да +26°С, а ў паўднёва-заходніх раёнах Беларусі — да +28°С.

Стужка навiн
0