18:29 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Белавежская пушча

ЮНЕСКА заклікае Польшчу спыніць высечку ў Белавежскай пушчы

© Sputnik / Александр Моклецов
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
32 0 0

Камітэт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА працягвае настойваць на тым, каб яго экспертаў дапусцілі на тэрыторыю запаведніка.

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. На пасяджэнні ў Кракаве камітэт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА запатрабаваў спыніць высечку дрэў у самай старой частцы пушчы, а таксама прыняць місію экспертаў.

Падчас паседжання ў чацвер было прынята рашэнне падоўжыць для Польшчы тэрмін да снежня 2018-га, у які краіна павінна даць справаздачу аб стане Белавежскай пушчы на сваёй тэрыторыі.

У цяперашні час супраць вырубкі дрэў у запаведніку выступаюць і польскія актывісты, і эколагі. Вядома, што яшчэ ў 2016 годзе Еўракамісіяй была нават заведзеная справа супраць дзеянняў польскіх уладаў за высечку дрэў.

Раней польскія ўлады прынялі рашэнне правесці санітарную высечку дрэў у той частцы Белавежскай пушчы, якая не ўваходзіць у запаведнік. Прычынай паслужыла беспаспяховая барацьба з жуком-караедам, які шкодзіў дрэвам.

Таксама некаторы час таму польскі міністр навакольнага асяроддзя Ян Шышко казаў у сейме, што Белавежскую пушчу незаконна ўнеслі ў спіс прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

Тэги:
Белавежская пушча, ЮНЕСКА, Польшча

Галоўныя тэмы