17:33 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Лівень, архіўнае фота

Залевы і навальніцы пройдуць па Беларусі ў чацвер

CC BY 2.0 / Christian Guthier / Rain, rain, rain
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Гідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі на чацвер.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Сіноптыкі зноў абвясцілі штармавое папярэджанне па Беларусі, гэтым разам на чацвер 13 ліпеня — у рэспубліцы зноў чакаюцца навальніцы з залевамі, паведамілі Sputnik у сераду ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Напярэдадні па тэрыторыі краіны прайшоў навальнічны фронт, які прынёс з сабой моцныя ападкі і парывісты вецер: у шэрагу рэгіёнаў краіны былі зафіксаваны пашкоджанні дахаў і ліній электраперадачы, падтаплення вуліц і прыватных падворкаў.

"У чацвер ноччу па захадзе Беларусі, а ўдзень — па большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама ўдакладнілі, што днём узмоцніцца вецер — яго парывы будуць дасягаць хуткасці ад 15 да 20 м/с, месцамі ліўневыя дажджы будуць суправаджацца градам.

У Мінску ў чацвер таксама чакаецца навальніца з залевамі, шквалісты вецер.

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я Гідрамет на 13 ліпеня абвясціў па ўсёй краіне аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Прагноз надвор'я, Гідрамет, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы