06:25 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Летняе надвор'е

Сіноптыкі абяцаюць да чацвярга пацяпленне да +28°С

© Sputnik/ Мария Амелина
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Да 20 ліпеня месцамі па краіне яшчэ магчымыя кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Па-летняму цёплае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі з чацвярга 20 ліпеня, удзень паветра будзе прагравацца да +28°С, паведамілі Sputnik у панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у аўторак у рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень тэмпература складзе ад +19 да +25°С.

У сераду 19 ліпеня ападкі магчымыя толькі ў асобных паўночна-ўсходніх раёнах, месцамі там прагрымяць навальніцы. Удзень тэрмометры пакажуць ад +17 да +24°С.

"Удзень у чацвер на паўднёвы захад краіны з Польшчы перамесціцца франтальны раздзел і пачне паступаць больш цёплае паветра", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што дажджы ўдзень верагодныя па паўднёвым захадзе Беларусі, а паветра прагрэецца да +28°С.

Тэги:
Прагноз надвор'я, Надвор'е, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы