18:41 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Дождж

На змену спякоце ідуць навальніцы, залевы і град

© Sputnik / Кирилл Каллиников
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

Сіноптыкі прагназуюць ападкі ў другой палове дня па большай частцы тэрыторыі краіны, пры гэтым тэмпература паветра па поўдні Беларусі можа дасягнуць +35..+36°С.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Моцныя залевы і град прагназуюць сіноптыкі на сераду ў асобных раёнах Беларусі, кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца па большай частцы рэспублікі.

Паўднёвы з пераходам на заходні вецер пры навальніцах будзе ўзмацняцца да моцнага і парывістага.

Максімальная тэмпература паветра на працягу дня будзе трымацца на ўзроўні +29..+34°С, па поўдні да +35..+36°С.

У сувязі з такім няўстойлівым надвор'ем — экстрэмальнай спякотай і моцнымі ліўнямі, навальніцамі са шквалістым ветрам — сіноптыкі абвясцілі на 2 жніўня аранжавы ўзровень небяспекі.

У Мінску ў другой палове дня сіноптыкі таксама з вялікай доляй верагоднасці (да 90%) прагназуюць кароткачасовы дождж і навальніцы, месцамі па горадзе моцныя ліўні, град. Вецер паўднёвы, у другой палове дня з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцы магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да моцнага парывістага.

Максімальная тэмпература паветра ў сталіцы складзе каля +32°С.

Тэги:
Залевы, Аранжавы ўзровень небяспекі, Навальніца, Прагноз надвор'я, Беларусь

Галоўныя тэмы