12:14 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Фантан у горадзе

На чацвер і пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень праз спякоту

© Sputnik / Мария Амелина
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
810

У пятніцу 11 жніўня месцамі ў Брэсцкай вобласці днём паветра прагрэецца да +35°C.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны па Беларусі на чацвер 10-га і пятніцу 11 жніўня, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней сіноптыкі папярэдзілі, што пасля кароткачасовага пахаладання гарачае надвор'е зноў прыйдзе ў рэспубліку — цёплае паветра ў краіну будзе паступаць з паўднёвага захаду Еўропы.

"У дзённыя гадзіны 10 жніўня па паўднёвым захадзе рэспублікі, а 11 жніўня — на большай частцы тэрыторыі тэмпература паветра дасягне +30..+34°C", — сказалі ў Гідрамеце.

Пры гэтым спецыялісты адзначылі, што ў пятніцу месцамі на Брэстчыне паветра прагрэецца да +35°C.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я на тэрыторыі рэспублікі на гэтыя дні быў абвешчаны перадапошні — аранжавы ўзровень небяспекі.

Гарачае надвор'е ўсталявалася ў шэрагу краін Еўропы з прыходам антыцыклону "Люцыфер", асабліва пакутуюць ад спякоты Грэцыя і Італія. У шэрагу рэгіёнаў былі пабітыя шматгадовыя тэмпературныя рэкорды.

Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Прагноз надвор'я, Гідрамет, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы