23:35 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Сонца, архіўнае фота

Дачакаліся лета: у Беларусі ў чацвер да +34°С

© Pixabay
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1610

У Мінску, паводле слоў сіноптыкаў, удзень будзе без дажджу, а слупкі тэрмометраў пакажуць ад +27 да +29°С.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Гарачае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер 10 жніўня, месцамі ў паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны тэмпература паветра ўдзень падымецца да +34°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У сувязі са спякотай, якую прынясе паветра з Заходняй Еўропы, на бліжэйшыя два дні Гідрамет абвясціў у рэспубліцы аранжавы ўзровень небяспекі.

"Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад +24 да +29°С, па паўднёвым захадзе да +34°С", — сказалі сіноптыкі.

У Гідрамеце таксама ўдакладнілі, што ўдзень будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх і заходніх раёнах Беларусі месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

У Мінску, па словах суразмоўцаў Sputnik, удзень без дажджу, а слупкі тэрмометраў пакажуць ад +27 да +29°С.

Тэги:
прогноз погоды, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы