Надвор'е на панядзелак: дажджы і да +21 на поўдні

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкДождж
Дождж - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уначы і ўдзень на большай тэрыторыі краіны пройдуць дажджы і навальніцы.

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Дажджы, навальніцы і халаднаватае надвор'е чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшы панядзелак 28 жніўня, паведамілі Sputnik у рэспубліканскім Гідраметцэнтры.

Як у Беларусі ідзе ўборачная: здымкі з дрона - Sputnik Беларусь
Відэа
Як у Беларусі ідзе ўборачная: здымкі з дрона

Пахаладанне прыйшло ў Беларусь на гэтым тыдні, тэмпература паветра удзень апускалася да +15 градусаў. Ужо з выхадных стала крыху цяплей, аднак надвор'е застаецца няўстойлівым.

Па прагнозах сіноптыкаў, 28 жніўня па большай частцы Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У ноч з нядзелі на панядзелак на большай частцы рэспублікі пройдуць дажджы, а ў цэнтральных і ўсходніх рэгіёнах — навальніцы і ліўні.

Удзень у панядзелак па большай частцы Беларусі таксама пройдуць дажджы, месцамі сіноптыкі абяцаюць навальніцы.

Тэмпература паветра па краіне складзе +8…+14 градусаў уначы, па ўсходзе — да +16. Удзень прагназуюць +13…+19 градусаў цяпла, а на поўдні — да +21.

У Мінску ўдзень 28 жніўня абяцаюць да +17 градусаў.

Вецер у панядзелак будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.

Стужка навiн
0